Пералётныя птушкі ўсё часцей застаюцца зімаваць у Беларусі

7 февраля 2022

Цікавую з'яву  другі год запар назіраюць беларускія арнітолагі. Птушкі, якія прывыклі да мяккіх зім у нашай краіне, не ляцяць у цяпло і трапляюць у халодную пастку перападаў тэмпературы. У гэтым годзе на вуліцах Мінска можна заўважыць вельмі цёплалюбівых шпакоў і зяблікаў. У такой сітуацыі кармушкі і правільныя пачастункі для птушак будуць вельмі дарэчы. Спецыялісты адзначаюць, што падкормліваць іх можна толькі натуральнымі прадуктамі - збожжам і семкамі.

Вясной у Мінску з'явіцца новая экасцежка

Дарэчы, ужо гэтай вясной у Мінску стане на адну экасцежку больш. У лесапарку Ангарская-2 з'явіцца "царства жоўтагаловага  каралька"  з новымі кармушкамі. Нагадаем, усяго ў сталіцы налічваецца каля дзясятка экасцежак.