Пераход да біяраскладальнай тары падтрымае Мінпрыроды

22 января 2020
Задача -  поўнасцю замяніць аднаразовую ўпакоўку ў аб'ектах гандлю на  тую, што перапрацоўваецца. Пераход да біяраскладальнай тары падтрымае Мінпрыроды. Таксама для вытворцаў будзе зацверджаны спіс палімераў, якія забароняць выкарыстоўваць пры вытворчасці тары. Нагадаем, раней аб гатоўнасці павялічваць аб'ём выпуску экалагічнай прадукцыі заявілі і прадпрыемствы - вытворцы паперы.

Акрамя гэтага ў Мінпрыроды прапрацоўваецца і пытанне ўрэгулявання цэнаў на папяровыя пакеты. Плануецца, што кошт біяраскладальных і поліэтыленавых экзэмпляраў  ураўнуюць.