Перамовіцца адзін на адзін з кіраўніком Следчага камітэта

27 февраля 2014
Валянцін Шаеў сустрэўся напярэдадні з жыхарамі Браслава. Прыём грамадзян прайшоў у мясцовым гарвыканкаме. Больш за ўсё людзі цікавіліся правамернасцю крымінальных спраў, у якіх фігуруюць іх родныя і блізкія. Не засталіся без увагі і сацыяльныя пытанні: бытавыя праблемы, шумныя суседзі і праца грамадскага транспарту. Дзякуючы таму, што на сустрэчах прысутнічае кіраўніцтва горада і раёна, многія пытанні ўдаецца вырашыць прама на месцы.