Маштабнае будаўніцтва другога ўчастка зялёнай веткі мінскага метро працягваецца. Перагонныя тунэлі паміж трыма новымі станцыямі - "Аэрадромнай", "Немаршанскім садам" і "Слуцкім гасцінцам" - пабудаваны ў абодва бакі. Зараз актыўнымі тэмпамі ідзе добраўпарадкаванне платформаў. На "Аэрадромнай" займаюцца аддзелачнымі работамі.
Падрабязнасці ў Ільі Цвяткова.
Будаўніцтва новых станцый зялёнай веткі метро
"Юбілейная", "Вакзальная" і "Кавальская Слабада". За два гады з моманту адкрыцця саставы новай Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна перавезлі больш за 6 мільёнаў пасажыраў. Новы дызайн станцый, бяспечныя ахоўныя экраны і функцыянальныя электронныя табло. Мінчане і госці горада паспелі ацаніць камфорт падземнай інфраструктуры і новага транспартнага парка. Для зялёнай веткі дадаткова закупяць яшчэ 7 сучасных цягнікоў.
Пакуль платформы зялёнай лініі штодня ў 5:30 раніцы адчыняюць дзверы для тысяч мінчан і працуюць у штатным рэжыме. Па той бок бетонных перагародак паступова набываюць звыклыя рысы станцыі новага этапу будаўніцтва. Тры новыя - "Аэрадромная", "Немаршанскі сад" і "Слуцкі гасцінец" - ужо злучаны тунэлямі ў абодва бакі. Зараз на аб'ектах вядуць мантажныя і аддзелачныя работы.
Мантажны блок на "Аэрадромнай" гатовы на 90 %. Зараз асноўны ўпор на аздабленне і падачу электрычнасці. Наступная на чарзе - станцыя "Немаршанскі сад". Яе глыбіня 16 метраў. Тут будзе некалькі ўзроўняў, якія звяжуць эскалатары. На выездзе з горада паступова расце і яшчэ адзін катлаван. Тут вядзецца будаўніцтва дэпо "Слуцкае". Гэта цэлы комплекс буйных будынкаў. Частка з іх знаходзіцца на паверхні, многія схаваны пад тоўшчай грунту. У велізарным "гаражы" цягнікі будуць праходзіць тэхабслугоўванне.
Сёння беларускія метрабудаўнікі прымяняюць самыя сучасныя тэхналогіі і спосабы пракладкі падземных магістраляў. У дапамогу ім тунэлепраходчы шчыт "Алеся".
У перспектыве пашырэнне зялёнай лініі на поўнач - да плошчы Бангалор. А самы амбіцыйны і маштабны праект - будаўніцтва чацвёртай, кальцавой веткі сталічнага метро.













