Пенсія за жнівень 2019 года ў параўнанні са жніўнем мінулага года павялічыцца на 19 %

23 июля 2019

Cа жніўня  ў Беларусі вырастуць пенсіі. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам. Чарговы крок па падтрымцы тых, хто выйшаў на заслужаны адпачынак,  звязаны з ростам даходаў працаўнікоў. Прыбаўка выплат па ўзросце   складзе больш чым 6,5 %. На рукі атрымаюць у сярэднім каля 432 рублёў.

Грошы на гэты пераразлік  выдзяляюцца з пазабюджэтнага фонду сацабароны - каля 70 мільёнаў рублёў. Выдаткі на выплату пенсій  складаюць каля 9 % ВУП. Паэтапнае павышэнне пенсій дазволіць па годзе  выйсці на запланаваныя суадносіны яе з сярэдняй зарплатай па краіне ў 40 %.