Асцярожна: ашуканец на сувязі! Тэлефонныя аферысты працягваюць атакаваць пенсіянераў выдуманымі гісторыямі аб ДТЗ з блізкімі сваякамі. На чарговы цынічны падман папалася жыхарка Мінска. Схема класічная: пацярпелай паведамілі, быццам яе сын справакаваў аварыю, у якой пацярпела цяжарная дзяўчына, і прапанавалі вырашыць пытанне, цана якога 15 тысяч долараў.
Паводле інфармацыі МУС, жанчына перадала ашуканцам грошы. Сталічныя аператыўнікі вылічылі і затрымалі меркаванага кур'ера махляроў.
У дачыненні да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.
У міліцыі нагадваюць: наёмныя кур'еры адказваюць перад законам нароўні з арганізатарамі злачынных схем.













