Пенсіянерка ўехала ў фасад жылога дома ў Мінску

10 февраля 2023

Небяспечны манеўр прывёў да дарожна-транспартнага здарэння. Вадзіцель Renault пенсійнага ўзросту сёння раніцай рухалася па вуліцы Маякоўскага ў сталіцы, падчас перастраення 75-гадовая жанчына не пераканалася ў правільнасці сваіх дзеянняў і, каб пазбегнуць сутыкнення з іншым аўто, выехала за межы праезнай часткі. У выніку трапіла ў фасад жылога дома. На шчасце, ніхто не траўміраваны. Праводзіцца праверка.