Пенсіянер з Баранавіч рэстаўруе тэхніку

21 апреля 2018

Пенсіянер з Баранавіч рэстаўруе тэхніку, якую б іншыя даўно адправілі на сметнік. У аўтапарку Мікалая Рабцэвіча шэсць рэтра-машын, пераважна нямецкія. Самая каштоўная з іх - “Опель-Капітан” 1939 года выпуску. Удыхнуць другое жыццё ў даваенную тэхніку было няпроста: запчастак рэдкай мадэлі аўто амаль не знайсці, а такіх машын было выпушчана ўсяго каля 25 000. За тым, як іржавая жалязяка ператвараецца ў элітнае аўто, сачылі суседзі і знаёмыя. Але аўтааматар паставіў машыну не толькі на колы, але і на ўлік ДАІ.

У калекцыі выратаваных ад сметніка аўто - жоўценькі “Запарожац”, адрэстаўраваны фургон “Баркас Б-1000”, выпушчаны ў ГДР у 1965 годзе, краіне, якой сёння няма на карце. Для работы на дачным участку Мікалай з падручных матэрыялаў літаральна па кавалачках сабраў і гэты міні-трактар. Рухавік ад “Опеля”, каробка перадач ад “Аўдзі”, капот з халадзільніка. Любімая справа, гаворыць майстар, працягвае жыццё не толькі машынам, але і яму.