Пекцін у дапамогу хірургам. Больш падрабязна аб дасягненнях Акадэміі навук - у "Галоўным эфіры"

26 января 2020
Дасягненне беларускіх навукоўцаў. Складаны вуглявод, які ўтрымліваецца ў гародніне і садавіне (таксама яго дадаюць у пасцілу і зефір), дапаможа хірургам у барацьбе са спаечнай хваробай. З пекціну спецыялісты Інстытута хіміі новых матэрыялаў Акадэміі навук распрацавалі спецыяльны носьбіт для стваловых клетак, які дактары змяшчаюць непасрэдна ў месца разрэзу. Стваловыя клеткі пры гэтым спрыяюць гаенню раны, перашкаджаючы ўтварэнню спаек. Сам жа носьбіт праз некаторы час цалкам раствараецца. 

Ксенія Гілеўская, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі: "Мы, выкарыстоўваючы пекцін, ствараем губку, падобную на губку для мыцця посуду, толькі яна вельмі тоненькая і далікатная. Мае такую ж порыстую мікрастуркутуру. Дзякуючы гэтай структуры на ёй замацоўваюцца і захоўваюць жыццяздольнасць стваловыя клеткі".

Больш падрабязна аб дасягненнях Акадэміі навук глядзіце сёння ўвечары ў "Галоўным эфіры".