Педагагічны ўніверсітэт сумесна з Федэрацыяй шахмат пачне рыхтаваць выкладчыкаў гульні ў шахматы

27 мая 2019
Шахматны дэбют. У наступным навучальным годзе Беларускі педагагічны ўніверсітэт сумесна з Федэрацыяй шахмат пачне рыхтаваць выкладчыкаў гульні ў шахматы. Студэнты пачынаючы з першага курса змогуць самастойна вывучыць грамату гімнастыкі для розуму, а потым перадаць веды школьнікам. У малодшых класах пачнуць працаваць шахматныя факультатывы.

Анастасія Сарокіна, старшыня Беларускай федэрацыі шахмат:  "Шахматы комплексна развіваюць дзяцей.  Нават калі яны не стануць шахматыстамі, яны навучацца прымаць  самастойныя рашэнні ў жыцці".

Настаўнікі, якія пройдуць падрыхтоўку разам са сваімі вучнямі,  далучацца да рэспубліканскага конкурсу пад назвай «Шахматны свет»,  які пройдзе восенню.