"Педагагічны дэбют - 2023": Барысаў сёння прымаў абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства маладых настаўнікаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі. 12 фіналістаў - маладых педагогаў - з розных куткоў цэнтральнага рэгіёна прэзентавалі сваё майстэрства, здольнасці і таленты праз візітныя карткі і творчыя нумары. Удзельнікі конкурсу спаборнічалі ў чатырох намінацыях: малады дырэктар школы, загадчык дзіцячага сада, настаўнік і выхавацель. Падтрымлівалі канкурсантаў іх калегі і вучні.
Сёння ў сістэме адукацыі Мінскай вобласці працуюць амаль 29 тыс. чалавек. Штогод у школы і дзіцячыя садкі прыходзяць больш за тысячу маладых спецыялістаў - таленавітых і адданых сваёй справе.













