Паводка ў Гомелі пайшла на спад

29 апреля 2013
Сёння вясновае разводдзе Сожа спынілася, і вада адступіла на 2 сантыметры.  А перад гэтым рака ўстанавіла  рэкорд трыццацігоддзя: 661 сантыметр. Гэта на паўтара метра вышэй  за крытычную  адзнаку. У зоне падтаплення  апынуліся прылеглыя да  Сожа і яго заліваў мікрараёны Манастырок, Старая Валатава і Якубоўка. Тут былі арганізаваны супрацьпаводкавыя  штабы і пасты МНС. Упершыню за дзевяць гадоў  Сож выйшаў і на набярэжную ў парку. У рацэ апынуліся пірсы,   лаўкі  і кветнікі. Але спецыялісты сцвярджаюць, што зараз, калі і будзе адзначацца пад'ём, то звязаны толькі з дажджамі.