Паводкі ў Беларусі працягваюць адыходзіць

29 апреля 2013
Гэта адчулі жыхары палескіх рэгіёнаў - многія змаглі вярнуцца ў дамы. Амаль 60 падворкаў яшчэ стаяць у вадзе ў Гомелі і Добрушы. Усяго паводкі закранулі ў рэгіёне каля 700 жылых дамоў. Учора надвор'е зноў выпрабавала жыхароў Гомельскай вобласці, але гэтым разам не рэкамі. Моцны вецер пашкодзіў дахі больш за 30 будынкаў. Пацярпелі 32 сельгасаб'екты, а таксама Свята-Увядзенская  царква  ў вёсцы Дуброўка Добрушскага раёна. Ужо пачаліся аднаўленчыя работы.