Пацыента з Судана паставілі на ногі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі

25 сентября 2019

Гэта  гісторыя прымушае паверыць у цуды.  Дзякуючы беларускім спецыялістам,  грамадзянін Судана ў літаральным сэнсе  ўстаў на ногі. У свае 27. З нараджэння Айман - імя героя нашага наступнага сюжэта - перасоўваўся выключна на калясцы. Прыроджаны дыягназ вырашыліся выправіць спецыялісты РНПЦ траўматалогіі і артапедыі. Дзве аперацыі - і пацыент упершыню адчуў зямлю пад нагамі. Рэпартаж Святланы Чарновай.

Тое, што адбываецца ў гэтай палаце, яшчэ тры гады  назад для хлопца з Судана здавалася неймаверным. Айман нарадзіўся з паталогіяй  праводзячых  шляхоў спіннога мозгу і ніколі не перасоўваўся самастойна. Яго ногі  былі сагнутыя ў каленях пад вуглом 90 градусаў. Зараз жа пацыент не проста ўпэўнена адчувае зямлю, але і строіць  планы нашмат шырэй, чым проста навучыцца хадзіць. 

Выправіць паталогію змаглі спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі. Менавіта тут 2 гады  назад тады яшчэ 26-гадоваму Айману прааперыравалі адну нагу, праз месяц - другую. 

Напярэдадні суданцу споўнілася  28. Не шкадуе, што сустрэў іх у сценах бальніцы. Тут, у Цэнтры траўматалогіі і артапедыі,  ён ужо  трэці раз - і зараз асноўны акцэнт - на рэабілітацыю: ЛФК, плаванне, электрастымуляцыя, масаж. 

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі па здароўе штогод прыязджаюць каля двух сотняў замежных пацыентаў 

Міхаіл Герасіменка, дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі: "Залог  поспеху экспарту медыцынскіх паслуг у галіне артапедыі  -  у трох асноўных прычынах:  гэта добрае абсталяванне, гэта айчынныя навуковыя распрацоўкі і гэта высокі прафесіяналізм нашых хірургаў-артапедаў". 

І гэта, безумоўна, пацверджана на практыцы.
Сюды,  у РНПЦ траўматалогіі і артапедыі,  па здароўе штогод прыязджаюць каля двух сотняў замежных пацыентаў. З Расіі, Украіны, Грузіі, Ірака, Ірана. Усяго ж за год спецыялісты праводзяць каля 6 тысяч аперацый у гэтым ліку і высокатэхналагічныя - такія як рэканструкцыя і пратэзаванне суставаў, аперацыі на пазваночніку.

А значыць,  менавіта столькі разоў у гэтых сценах гучаць шчырыя словы падзякі спецыялістам за шчаслівы білет у новае - здаровае жыццё.