"Патрыёты Беларусі" запусцілі маштабны праект "Пад мірнай зоркай"

9 мая 2021
Пад песні ваенных гадоў адбыўся святочны аўтапрабег. Маршрут - на пераможны Курган Славы па праспекце Незалежнасці.

Салдацкая каша, выступленні спартыўных клубаў і музычных калектываў, ускладанне кветак у памяць аб героях Вялікай Айчыннай. "Патрыёты Беларусі" запусцілі сёння маштабны праект "Пад мірнай зоркай". Падчас цырымоніі ля Кургана Славы былі высаджаны маленькія туі ў форме пяціканцовай зоркі, у цэнтр якой заклалі дзве капсулы часу. Адна - з пасланнямі для нашчадкаў ад удзельнікаў аўтапрабегу, другая - з копіямі пасланняў герояў-ветэранаў.

Арыгіналы пасланняў нашчадкам ад ветэранаў і моладзі беражліва будуць захоўвацца ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай, а такія вечназялёныя зоркі памяці неўзабаве з'явяцца ў кожным рэгіёне Беларусі.