Літаральна дзве гадзіны таму на плошчы Перамогі прайшоў фінальны мітынг-рэквіем. Да манумента пад гукі аркестра Мінскай ваеннай камендатуры ўдзельнікі ўсклалі кветкі. Па традыцыі запалілі лампады і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых. У мемарыяльнай зале ўрачыста адкрылі электронны альбом "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі". На экране ў кругласутачным рэжыме будуць трансліраваць гісторыі тых, хто цаной жыцця падарыў нам мірнае неба.
Патрыятычны праект "Памяць сэрца" стартаваў у Дзятлаўскім раёне. На працягу амаль двух тыдняў удзельнікі акцыі наведвалі брацкія магілы, помнікі і абеліскі ў кожным кутку нашай краіны. Усяго прайшло больш за 270 мерапрыемстваў.
Патрыятычны праект "Памяць сэрца" завяршыўся сёння ў сталіцы
24 декабря 2020













