Патрыятычны марафон "Памяць" стартаваў у Цэнтры юных маракоў з флатыліяй Брэста

16 мая 2017

Па месцах баявой славы. Выхаванцы і выкладчыкі Цэнтра юных маракоў з флатыліяй Брэста адправіліся сёння ў патрыятычны паход "Памяць". Традыцыі больш як 10 гадоў. На борце цеплахода амаль 40 чалавек. У асноўным гэта курсанты, якія мараць стаць маракамі. Першы прыпынак па маршруце - шлюз "Трышын". Тут да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне абаронцам воднага вузла ўдзельнікі паходу ўсклалі вянкі і ўшанавалі загінуўшых хвілінай маўчання.

Мікалай Ярмашук, дырэктар Цэнтра юных маракоў:

"Дняпроўска-бугскі водны шлях быў арэнай баявых дзеянняў як у 41-ым, так ім у 44-ым. Таму, вядома, асабліва яркая старонка гісторыі гэта - абарона Пінскай флатыліі ў самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны".

Юрый Гаркалюк, выхаванец Цэнтра юных маракоў:

"Я мару стаць мараком. Мяне цікавіць марская справа. У Клубе юных маракоў вельмі цёплае становішча, можна даведацца шмат новага. Нават тым, хто не жадае станавіцца мараком, гэта будзе цікава".

На шляху каманды - прыпынкі ля спаленых фашыстамі вёсак, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай і мітынгі. У гэтым маі ўпершыню адбудзецца тры паходы, каб у памятнай акцыі прынялі ўдзел больш юных маракоў. Праўда, маршрут трохі скарочаны: па два дні ад Брэста да Кобрына.