Аўтапрабег у памяць пра легендарны прарыў варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны

4 мая 2021

Іх было 17 тысяч супраць 60-тысячнага войска ворага. Сёння 77 гадоў з дня легендарнага прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны. У ноч з 4 на 5 мая 1944 года з кальца смерці партызаны вывелі 15 тысяч мірных жыхароў. У памяць пра подзвіг за 7 кіламетраў ад Ушач узведзены мемарыял. Кожны год у дзень прарыву тут збіраюцца дзеці і ўнукі герояў. У гэтым кутку Беларусі няма сям'і, якую не закранула б  партызанская быль. Жывы ўдзельнік тых гераічных падзей - Дзям'ян Крупеня. Кожнае слова ветэрана спадчыннікі Перамогі ловяць, затаіўшы дыханне. 

Упрыгажэннем свята стаў патрыятычны аўтапрабег. На мемарыяльным комплексе працавалі тэматычныя пляцоўкі. Госці маглі азнаёміцца з побытам партызан і пакаштаваць  салдацкую кашу.