Сёння 75 гадоў спаўняецца патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу. У якасці прадстаяцеля ён унёс значны ўклад ва ўмацаванне пазіцый Рускай праваслаўнай царквы, у прыватнасці, спрыяў адкрыццю новых епархій, быў ініцыятарам правядзення ўрокаў праваслаўнай культуры ў школах. Ён таксама прымаў і прымае актыўны ўдзел у працы шматлікіх міжхрысціянскіх арганізацый, у дыялогах з прадстаўнікамі іншых канфесій. З днём нараджэння кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.
Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу - 75
20 ноября 2021













