Пасажыры мінскага метро ацэньваюць новую схему. На ёй адзначылі не толькі лініі падземкі, але і наземныя аб'екты - мікрараёны, вакзал, аэрапорт, а таксама і прыпынкі грамадскага транспарту.
Актыўна вядзецца і будаўніцтва новых станцый трэцяй веткі метро. Спачатку адкрыюць чатыры - "Плошча Францішка Багушэвіча", "Кавальская Слабада", "Вакзальная" і "Юбілейная плошча". Значна паскарае будаўніцтва і новы комплекс пад назвай «Сцяна ў грунце».
Аляксандр Харавец спусціўся ў падземку.
Сучасныя тэхналогіі і магутная тэхніка. Так двума словамі можна апісаць новы комплекс "Сцяна ў грунце". З яго дапамогай і будуюць метро. Асноўную працу выконвае 100-тонны кран. Пры дапамозе каўша машына дастае грунт з 28-мятровай глыбіні. За змену атрымліваецца каля 140 кубаметраў. Для параўнання: гэта амаль 30 грузавікоў.
Работы на будучай станцыі метро «Юбілейная плошча» вядуцца кругласутачна. У Аляксандра Літвіна адна з самых адказных місій - даставаць грунт з вузкага і глыбокага канала. Аднак часта магутная тэхніка натыкаецца на цвёрдыя пароды, што крыху замаруджвае працэс.
Новы комплекс мінімізуе ручную работу і ў тры разы паскарае будаўніцтва. Таксама метрабудаўнікі пачалі ўзводзіць тунэль паміж другой і трэцяй лініямі. Ён прызначаны для пераезду электрычак у дэпо. Усяго ж на першым участку зялёнай лініі падземкі будуць чатыры станцыі - "Плошча Францішка Багушэвіча", "Кавальская Слабада", "Вакзальная" і "Юбілейная плошча". Згодна з планамі, да 2030 года яна прырасце яшчэ десяццю станцыямі і падоўжыцца больш чым на 17 кіламетраў.
Новаўвядзенні і на дзеючых станцыях. Новыя схемы сталічнай падземкі - пасажыры паспелі іх ацаніць.
Новая схема дазваляе пасажырам, не выходзячы з метро, убачыць, з якой станцыі і з якімі перасадкамі можна дабрацца ў цэнтр горада або той ці іншы раён.
Папяровыя сістэмы арыентавання з'явіліся пакуль у вестыбюлях і на платформах станцый «Кунцаўшчына» і «Уручча». Калі пілотны праект спадабаецца мінчанам, такія схемы ўпрыгожаць ўсе станцыі метро.













