Пасажырскія перавозкі - новыя правілы гульні

25 мая 2018

Савет па развіцці прадпрымальніцтва прапануе дэкрэтам замацаваць новыя правілы працы для міжгародніх перавозчыкаў.

Свае прапановы ён накіраваў ва ўрад. Мэта - аказаць якасныя паслугі пасажырам і спрыяць развіццю канкурэнцыі на рынку маршрутных таксі. Нагадаем, многія з уладальнікаў былі не згодныя з некаторымі змяненнямі ў законе "Аб аўтамабільным транспарце". Іх меркаванні былі пачутыя, і сёння савет прапануе адмяніць конкурсы для рэгулярных міжабласных зносін і на тэрыторыі рэгіёна.

Наступны крок Савета па развіцці прадпрымальніцтва - унясенне змяненняў і ў дзеючы закон.