Пасажыраў мінскай падземкі падлічаць

25 февраля 2015

Талоннае абследаванне правядуць 11 сакавіка. Кожнага чалавека сустрэнуць супрацоўнікі метро і выдадуць спецыяльны рэгістрацыйны талон. Пры выхадзе талон трэба будзе здаць.
Мэта даследавання – удасканаленне графіка руху цягнікоў, вывучэнне інтэнсіўнасці пасажырапатоку на ўсіх станцыях метрапалітэна, а таксама адлегласць паездкі пасажыраў. Адна з задач - даследаванне колькасці пасажыраў, якія карыстаюцца перасадачным пунктам "Кастрычніцкая" - "Купалаўская".

Сталічны метрапалітэн для маніторынгу пасажырапатоку падрыхтаваў больш за мільён талонаў. Нагадаем, апошні раз перапіс у падземцы праводзілі 11 гадоў таму.