Пашпарты ўручылі ў Сафійскім саборы пад гукі аргана

15 марта 2019

Школьнікі з Полацкага рэгіёна сёння свае першыя пашпарты атрымалі пад гукі аргана ў Сафійскім саборы.  У Дзень Канстытуцыі сюды запрашаюць самых лепшых - пераможцаў алімпіяд, конкурсаў, спартсменаў і актывістаў. Падтрымаць і павіншаваць юных грамадзян Беларусі прыйшлі іх педагогі, бацькі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. 

Разам з пашпартам, кожнаму ўручылі Канстытуцыю і кнігу  "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".