Пашпарты школьнікам Мінскай вобласці ўручыў губернатар цэнтральнага рэгіёна Аляксандр Турчын

12 марта 2020
Самыя актыўныя і таленавітыя школьнікі з розных куткоў Мінскай вобласці сабраліся сёння ў сталіцы. Перад Днём Канстытуцыі па традыцыі вучні ва ўрачыстай атмасферы атрымалі свой галоўны дакумент. Пашпарты юным мастакам, спартсменам, даследчыкам уручыў губернатар цэнтральнага рэгіёна  Аляксандр Турчын. У год 75-годдзя Вялікай Перамогі мерапрыемства сімвалічна прайшло ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.