Сонечнае лета вернецца ў сталіцу і вобласць на гэтым тыдні. Няўстойлівае і пахмурнае надвор'е затрымаецца толькі да серады. Заўтра ў Мінску на працягу дня магчымыя дажджы і навальніца, удзень да 18 цяпла. У сераду хмары разыйдуцца, ападкаў у прагнозах няма, днём 24 з плюсам. Павышацца тэмпература паветра будзе да канца гэтага тыдня. У чацвер, пятніцу і выхадныя прыйдзе спякотнае лета. Без ападкаў і ўдзень 26 з плюсам.
Пахмурнае надвор'е затрымаецца толькі да серады
22 июля 2019