Тысячы беларусаў сустракаюць Уваскрэсенне Хрыстова ў храмах, у велічных саборах і невялікіх вясковых цэркаўках. Па ўсёй Беларусі праходзяць урачыстыя набажэнствы. Час, калі сэрца кожнага верніка перапоўнена спадзяваннем і верай у светлае і добрае. Паводле традыцыі радасць гэтай падзеі разам з вернікамі падзяляе і Прэзідэнт. Кожны год у розных рэгіёнах. Сёння ж у храме Праабражэння Гасподня на малой радзіме - у Копысі.
Вялікдзень прынята сустракаць у асяроддзі самых блізкіх. Таму кіраўнік дзяржавы сёння на роднай зямлі, побач са сваімі землякамі. І тут таксама гучаць заклікі да міру і згоды! Прэзідэнт звярнуўся не толькі да беларусаў, але і да ўсіх нашых суседзяў: "Давайце жыць дружна, берагчы нашу зямлю! Гэтае галоўнае наша багацце".
Простыя, але такія важныя і актуальныя зараз словы. І так хочацца верыць, што яны будуць пачутыя. Самыя яркія моманты святочнай раніцы ў Копысі ў рэпартажы Вольгі Анішчанкі (відэа).













