Вялікдзень - галоўнае хрысціянскае свята - адзначаюць і беларусы

19 апреля 2020
Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Такімі словамі сёння вітаюць адзін аднаго мільёны праваслаўных па ўсім свеце. Вялікдзень - галоўнае хрысціянскае свята -  адзначаюць і беларусы. Вернікаў павіншаваў Прэзідэнт  Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Уваскрэсеннем Хрыстовым

"Свята Вялікадня - крыніца вялікай радасці і духоўнай сілы. Яно сцвярджае каштоўнасць чалавечага жыцця, умацоўвае веру ў любоў і справядлівасць. Хрысціянства стагоддзямі выхоўвала ў людзях лепшыя якасці - міласэрнасць, спачуванне і самаадданае служэнне блізкаму. Праваслаўныя традыцыі і сёння з'яўляюцца маральнай асновай беларускага народа, заўсёды гатовага працягнуць руку дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу,  незалежна ад рэлігіі і нацыянальнасці. Таму што сапраўдная вера  немагчымая без добрых спраў... Хай светлыя велікодныя дні прынясуць мір і згоду ў вашы сем'і", - гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт пажадаў усім здароўя, шчасця і дабрабыту.

Праваслаўны свет адзначае Уваскрэсенне Хрыстовае 

Папярэднічаў Светламу Вялікадню 40-дзённы Вялікі пост - духоўная падрыхтоўка хрысціян да знамянальнай падзеі. Напярэдадні ў Іерусаліме ў Храме Гроба Гасподняга сышоў Жыватворны агонь, а вечарам ва ўсіх цэрквах прайшлі святочныя набажэнствы - урачысты гімн Светламу Хрыстоваму Уваскрэсенню. Далучыцца да агульнай малітвы можна было і дома ля экранаў тэлевізараў. Прамую трансляцыю вялі каналы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Сёння жа пачынаецца Светлая седмица - 7 дзён радасці аб Змёртвыхпаўстанні Хрыста. Ва ўсе дні  набажэнства падобныя велікоднай службе. На працягу ўсёй седмицы  царская брама праваслаўных храмаў расчыненыя настежь.