Велікодны кірмаш праходзіць у Брэсце

29 апреля 2016

Праваслаўны свет рыхтуецца сустрэць Вялікдзень. У Брэсце да вялікага свята арганізаваны велікодны кірмаш. На прылаўках - разнастайныя кулічы, маляванкі, сувеніры, кошыкі. Большасць вырабаў ручной працы, створаныя рамеснікамі і выхаванцамі сацыяльных устаноў горада. Тут прапанаваныя і царкоўныя рэчы: свечкі, абразы, велікодныя ручнікі. А ў служыцеляў Жыровіцкага манастыра, якія таксама прыехалі на кірмаш, можна падаць запіскі і набыць куліч, выпечаны па манастырскім рэцэпце.

Марына Гаменюк, галоўны спецыяліст упраўлення гандлю і паслуг Брэсцкага гарвыканкама: "Гэта самае любімае праваслаўнае свята. І кожны жадае пайсці ў царкву, а для гэтага набыць усё неабходнае. Насельніцтва наша прывучанае да гэтага кірмашу, любіць яго. Таму што тут больш разнастайны асартымент".

Велікодны кірмаш у Брэсце будзе працаваць і заўтра. Частка выгандлёваных сродкаў пойдзе на патрэбы майстэрняў сацыяльных устаноў і храмаў.