Велікодная "Радасць" працягвае збіраць наведвальнікаў

18 апреля 2019

Сёлета на міжнародным праваслаўным фестывалі 85 удзельнікаў ад манастыроў і храмаў з 9 краін свету. Усяго ў праграме каля сотні мерапрыемстваў. У гэтым сезоне актыўна задзейнічалі ўнутраны панадворак Палаца мастацтваў: акрамя невялікага кантактнага заапарка, сёння там пройдуць майстар-класы манастырскага падворка па кавальскай справе і сыраварстве. 

Заўтра вечарам адбудзецца самая маштабная культурная падзея фестывалю. Ва ўнутраным панадворку пад адкрытым небам пройдзе акустычны канцэрт "Дзеці святла". У праграме - выступленні маладых музыкантаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Уваход свабодны.