Антыфашысцкае супраціўленне "народных мсціўцаў" у гады вайны ўтварылася не стыхійна. Рашэнне аб разгортванні падпольнай барацьбы прынялі савецкія ўлады яшчэ ў 38-м годзе. Новыя факты "Партызанскага рубяжа" - у аднайменнай прэм'еры на "Беларусь 1". Сёння першая серыя аб падрыхтоўцы кадраў у партызанскіх школах, асобах, якія ўзначальвалі партызанскі рух і фарміраваннях у лясах складоў з тонамі зброі. Як маскіравалі ў назвах партызанскія курсы і ці гатова была Беларусь спыніць фашыстаў ужо напрыканцы 30-х?
"Партызанскі рубеж" - працяг рэйтынгавых "Крылаў Перамогі". Эксклюзіўныя факты аб народнай вайне ўвайшлі ў 12 серый. Аповяд ад асобы акцёра Уладзіміра Мішчанчука - з графікай і пастаноўкамі гістарычных эпізодаў (у дадатак). У аб'ектыве адной камеры - рэальныя падзеі рэканструявалі больш як 100 чалавек. Большасць - выпускнікі гістфака БДУ. Сцэнарый пабудаваны выключна на свежа рассакрэчаных дакументах расійскіх і беларускіх архіваў.
Прэм'ерны паказ "Партызанскага рубяжа " - сёння адразу пасля "Панарамы".













