Партызанскі раён сталіцы падтрымаў акцыю "Нашы дзеці"

12 декабря 2017

У пераднавагоднія дні здзейсніць маленькі цуд можа кожны, хто далучыцца да дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Сёння яе падтрымаў Партызанскі раён сталіцы. Больш за сотню школьнікаў не толькі атрымалі навагоднія падарункі, але і сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай праграмы - разам з ратавальнікамі паўтарылі зімовыя правілы бяспекі, прайшлі спартыўны квэст, а таксама пазнаёміліся з сімвалам наступнага года. Падчас святочнага канцэрта вучні прадэманстравалі свае таленты.

Святочныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы - усяго іх запланавана больш за паўтысячы. Прадоўжыцца дабрачынны марафон да канца зімовых канікул.