Партызанскі лагер адкрыты ў Цэнтры экалагічнага турызму "Станькава"

23 июля 2020
Штабная зямлянка з радыёстанцыяй і сапраўдная друкарня з падпольнымі лістоўкамі. Прагуляцца па партызанскім лагеры, рэканструяваным па фатаграфіях часоў Вялiкай Айчыннай вайны, можна ў Дзяржынскім раёне. У Цэнтры экалагічнага турызму "Станькава" працуе ваенна-гістарычны комплекс, дзе турысты даследуюць побыт беларускіх партызан. У лагеры можна зайсці ў любую зямлянку і даведацца, як амаль 8 дзесяцігоддзяў таму змагаліся з ворагам у беларускіх забалочаных лясах.

У  партызанскім лагеры дзесяць зямлянак, выкананых ў натуральную велічыню і ў строгай адпаведнасці з дакументальнымі крыніцамі Музея Вялікай Айчыннай вайны. У знакавыя ваенныя даты ў лагеры праводзяць гістарычныя рэканструкцыі партызанскіх баёў.