Кансалідаваць грамадства і дапамагаць краіне развівацца: партыя "Белая Русь" адкрые гарадскія і раённыя аддзяленні па ўсёй краіне, у кожнага будуць правы юрыдычнай асобы. Сёння працу аддзяленняў абмеркавалі на канферэнцыі ў Брэсце. На сустрэчу прыехалі 90 дэлегатаў з розных раёнаў вобласці. Прадстаўнікі "Белай Русі" ўдзельнічаюць у важных лакальных і рэспубліканскіх падзеях і аператыўна рэагуюць на вострыя міжнародныя пытанні. Так, брэсцкія актывісты падтрымалі пратэст супраць будаўніцтва агароджы ў Белавежскай пушчы і нават арганізавалі пікет насупраць польскага консульства. Заяўляць аб сваёй грамадзянскай пазіцыі будуць і далей. Рэгіянальныя аддзяленні створаць свае тэлеграм-каналы для абмену інфармацыяй і меркаваннямі.
На канферэнцыі выбралі кіраўніка першага аддзялення "Белай Русі" ў Брэсцкай вобласці. Ім стаў Ігар Брылевіч, старшыня Пінскага райвыканкама.













