Парламенцкая кампанія. Фарміраванне ўчастковых выбаркамаў завершана

4 октября 2019
У Беларусі завершана фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Так, у Магілёўскай вобласці іх створана 739 - па колькасці выбарчых участкаў у рэгіёне. Працаваць на іх будуць звыш 8-мі тысяч чалавек. Прычым, з іх толькі 3 % - дзяржслужачыя. І амаль палова - прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Таксама зарэгістраваныя 60 назіральнікаў. 

За выбарамі будуць сачыць назіральнікі ад СНД. У паўночным рэгіёне краіны іх будзе працаваць каля 80-ці. У складзе місіі -прадстаўнікі ўсіх краін Садружнасці. На гэтым тыдні два доўгатэрміновыя назіральнікі сустрэліся з членамі абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яны адзначылі спакойны і адпаведны заканадаўству ход работы. Назіральнікі наведаюць усе выбарчыя акругі ў Віцебскай вобласці.


Тэгі:

#Выборы 2019