Парламентарыі і прафсаюзы працягваюць маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары. Народны кантроль праводзіцца штотыдзень. Дэпутаты наведваюць буйныя гарадскія і невялікія сельскія магазіны і сочаць, як змяняецца кошт тавараў, сярод якіх малако, алей, хлеб, крупы і мяса. У снежні асаблівая ўвага і прадуктам, якія купляем да святочнага стала. Галоўнае - каб яны былі даступныя для ўсіх. Дэпутаты нават склалі свой індэкс аліўе.
Маніторынг цэн будзе працягвацца і ў наступным годзе, каб пазбегнуць коштавых перакосаў на тавары з боку гандлю і з боку вытворцаў.













