Паркаваць або не - зараз гэта ўжо не пытанне!

15 декабря 2013

Адразу 4 новыя стаянкі з'явяцца у Мінску да чэмпіянату свету па хакеі. Яны будуць аўтаматызаванымі - дзве паркоўкі размесцяцца ля плошчы Якуба Коласа з абодвух бакоў, адна - ля чыгуначнага вакзала і яшчэ на вуліцы Веры Харужай. Разлічаны яны на амаль што тры сотні машына-месцаў. Купюрапрыёмнікі для паркаматаў заказвалі ў Японіі, а праграму для прыняцця беларускіх грошай пісалі ў Германіі - туды поштай нават адпраўлялі ўзоры нашых купюр. У Мінску пакуль толькі дзве такія сучасныя паркоўкі, там можна паставіць 200 аутамабіляў.


Усяго ў сталіцы 25 платных парковак на больш як паўтары тысячы месцаў. Лічбу плануецца павялічваць з кожным годам.