Парк Перамогі стаў адным з самых папулярных месцаў для суботніка ў Мінску

18 апреля 2015

Больш за паўтары тысячы актывістаў “Белай Русі”, Саюза моладзі, а яшчэ прафсаюзнай арганізацыі і Камуністычнай партыіі сёння з самай раніцы наводзілі чысціню ў сталічным парку Перамогі.  Спачатку – невялікі святочны мітынг, і – адразу за працу.  У планах – да канца дня – не толькі прыбраць леташняе лісце і падмесці дарожкі, але і аднавіць клумбы. А пасля  працы,  паабяцалі арганізатары, усіх удзельнікаў суботніка пачастуюць сапраўднай салдацкай кашай.

Парк Перамогі сёння стаў адным з самых папулярных месцаў для суботніка ў Мінску. Тэрыторыю ля Камсамольскага возера сімвалічна  прыбіралі і  актывісты самага масавага маладзёжнага  аб’яднання краіны. Тут сабраліся адразу некалькі пакаленняў: ад падлеткаў да прадстаўнікоў Савета ветэранаў камсамольскага маладзёжнага  руху. Працаваць на суботніках менавіта ў гэтым парку ўжо стала для Беларускага саюза моладзі добрай традыцыяй. 

Аб гэтым сведчыць і тое, што менавіта на гэтым месцы працавалі на суботніках камсамольцы і піянеры нават да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. А само Камсамольскае возера было пабудавана  пры дапамозе  актыўнай моладзі.