Парк імя Янкі Купалы адкрыюць пасля рэканструкцыі ў чэрвені

17 марта 2020
Асноўны комплекс работ   завершаны.  Адрамантаваны  пешаходныя дарожкі,   абновяць і лаўкі. У цэнтры парку  з'явіцца   квітнеючая кампазіцыя  папараці. Вядуцца работы і па  добраўпарадкаванні агароджы. У апошнюю чаргу   зоймуцца   асвятленнем. Уся зона  адпачынку будзе выканана ў стылістыцы  70-х, каб захаваць гісторыка-культурную каштоўнасць і аўтэнтыку парку.

Знаходкі на тэрыторыі Літаратурнага музея Янкі Купалы


Навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы Павел Каралёў паказвае не проста знаходкі – артэфакты мінулых стагоддзяў. Падкова, рэшткі чайнікаў, кубкаў, талерак. На гэтай тэрыторыі калісьці стаялі хаты Купалы, Луцкевічаў і лазня Плаўскага.

Падмуркі гэтых дамоў і знайшлі падчас рэканструкцыі парка,  калі перакладалі падземныя камунікацыі. Экспанаты вырашана закансерваваць. 

Рэканструкцыя парку імя Янкі Купалы


Адкрыюць парк пасля рэканструкцыі ў чэрвені. Да гэтага часу адрамантуюць пешаходныя дарожкі, адновяць лаўкі і агароджу, заменяць асвятленне. А ў цэнтры з'явіцца квітнеючая кампазіцыя папараць-кветкі. 

Яшчэ адным этапам рэканструкцыі стане фантан на Свіслачы. Першы на вадзе  з музычным суправаджэннем і лазернымі інсталяцыямі. Зараз вядзецца яго ўстаноўка.

Новы сезон у гарадскіх парках і атракцыёнах


Да адкрыцця рыхтуюць і гарадскія паркі з атракцыёнамі. У парку Чалюскінцаў з'явілася новая асобная дзіцячая пляцоўка. 

Продаж квіткоў на атракцыёны анлайн


Ужо сёлета набыць білеты на атракцыёны можна будзе анлайн. У мабільным дадатку дастаткова зарэгістраваць акаўнт, прывязаць да яго банкаўскую картку і праз тэлефон купляць квіткі. Пачатак сезона запланаваны на канец красавіка.