Паралімпіец Аляксей Талай сустрэўся са старшакласнікамі смілавіцкіх школ

11 сентября 2020
У сям'і нараджаецца душа" - пад такім дэвізам у цэнтральным рэгіёне пачалася дэкада духоўна-маральнага выхавання. У гарадскі пасёлак Смілавічы сустрэцца са школьнікамі ва ўтульнай, амаль хатняй атмасферы прыехаў Аляксей Талай - паралімпіец, вядомы матыватар, рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні. У 16 гадоў жыццё спартсмена, грамадскага дзеяча падзялілася на да і пасля: пры выпадковых абставінах ён страціў ногі і рукі, нягледзячы на гэта сёння ён паспяховы бізнесмен, муж і шматдзетны бацька. Старшакласнікам смілавіцкіх школ Аляксей Талай расказаў гісторыю свайго жыцця, натхніў, як не здавацца нават у самай складанай сітуацыі.

Аляксей Талай, паралімпіец, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні, грамадскі дзеяч: "Гэта вельмі важна сёння пагаварыць з дзеткамі шчыра. Мы бачым, што сёння няма нейкай стабільнасці ў душах, у розумах. Мы бачым, наколькі сур'ёзна апрацоўваюць псіхіку і душы нашых дзяцей сёння ў інфармацыйным полі сеткі інтэрнэт".

Паліна Хадыка, вучаніца СШ № 2 г. п. Смілавічы: "Ведаеце, для мяне… я сама спартсменка, я займаюся тхэквандо, і я пад вялікім уражаннем, наколькі гэты чалавек моцны духам, ён дае вельмі вялікую матывацыю займацца далей спортам. Такія сустрэчы вельмі важныя для нас, таму што яны даюць нам зразумець, наколькі важнае жыццё, і мы павінны цаніць усё, што мы маем".

Сустрэча адбылася ў рамках агульнанацыянальнага праекта "Спартсмены Беларусі - сіла ў адзінстве!". Вядомыя, тытулаваныя атлеты розных відаў спорту падтрымліваюць і матывуюць дзяцей сваім уласным прыкладам.