Святочны парад, пляц-канцэрт, выстава рарытэтнай тэхнікі і водная феерыя. 23 ліпеня каля Палаца спорту ў Мінску адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 169-й гадавіне пажарнай службы Беларусі. Пачатак а 10-й гадзіне. Падраздзяленні МНС пройдуць па праспекце Пераможцаў ад плошчы Свабоды да Палаца спорту, пасля чаго адбудзецца парад плавальных сродкаў у акваторыі Свіслачы з паказальнымі выступленнямі авіяцыі МНС. А завершыць урачыстую частку водная феерыя ад ратавальнікаў. Арганізатары свята падрыхтавалі выставу тэхнікі, конкурсы і віктарыны, канцэрт зорак беларускай эстрады, таксама для наведвальнікаў будуць працаваць тэматычныя зоны "Кірмаш бяспекі" і, вядома, палявая кухня.
Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня пажарнай службы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.













