Парад 3 Ліпеня ў Мінску пачнецца а 9-й гадзіне вечара

25 июня 2019
Поўным ходам у Беларусі працягваецца падрыхтоўка да Дня Незалежнасці. Сёлета наша краіна адзначае 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сам парад 3 Ліпеня пачнецца а 9-й гадзіне вечара, адкрые яго авіяцыя. У Мінск ужо прыехалі ганаровыя госці. Парадныя разлікі Расіі і Кітая разам прачаканяць крок з беларускімі вайскоўцамі. А групы з шасці краін пранясуць флагі сваіх дзяржаў. Чым яшчэ мінчанам і гасцям сталіцы запомніцца гэтае свята, раскажа наш карэспандэнт Уладзімір Каралёў (відэа).