Парад 3 ліпеня ў гонар 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пройдзе вечарам

24 мая 2019

У Беларусі працягваецца падрыхтоўка да Дня Незалежнасці. Сёлета мы адзначаем 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Парад 3 ліпеня гэтым разам пройдзе вечарам. Адкрые яго авіяцыя. Напярэдадні журналістам паказалі рэпетыцыю пешай калоны войскаў Мінскага гарнізона. У параўнанні з мінулым годам, вайскоўцаў будзе больш - каля 4 тысяч. Гэта звязана яшчэ і з замежнымі вайскоўцамі, якія будуць ганаровымі гасцямі.

Сяргей Патапенка, намеснік міністра абароны Беларусі: "Далі згоду на ўдзел 8 дзяржаў. Будуць прадстаўленыя параднымі разлікамі і сцягавымі групамі. Парад пачнецца з паветранага эшалона і завершыцца праходжаннем пешай і механізаванай калоны".

Перад трыбунамі пройдзе і ваенная тэхніка - больш як 300 адзінак. Некаторыя з узораў будуць прадстаўленыя ўпершыню. Паводле традыцыі свята завершыцца некалькімі дзясяткамі залпаў салюту.