Папа Рымскі параўнаў цэнтры для мігрантаў з канцлагерамі

4 декабря 2021

Да праблемы бежанцаў спрабуе прыцягнуць увагу і Папа Рымскі Францыск. Ён параўнаў цэнтры для мігрантаў  з канцлагерамі нацыстаў. Асуджальныя словы пантыфік вымавіў на набажэнстве ў адной з цэркваў Нікасіі на Кіпры, дзе ён зараз знаходзіцца з візітам. У ім прынялі ўдзел  некалькі дзясяткаў мігрантаў з дзецьмі.  Кіраўнік каталіцкай царквы  назваў калючы  дрот, які акружае лагеры бежанцаў,  выяўленнем нянавісці да тых, хто просіць хлебу і цяпла, і заявіў, што мае намер адкрыць вочы на тое, як ідуць справы, каб грамадства не прывыкала да трагедый бежанцаў. 

Напярэдадні паездкі  Папа Рымскі назваў Міжземнае мора вялізнымі могілкамі для мігрантаў. Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, толькі сёлета ў моры загінулі каля 1600 чалавек.




Тэгі:

#Мигранты