Панарама - лепшая інфармацыйная праграма краіны

17 апреля 2014
Конкурс Тэлевяршыня толькі што завяршыўся ў Палацы Рэспублікі. Калектыў Панарамы ўдастоены гэтай узнагароды ў намінацыі Лепшая інфармацыйная праграма.


Белтэлерадыёкампанія атрымала прыз за штотыднёвую інфармацыйна-аналітычную праграму - Форум. Вікторыя Сянкевіч - лепшая вядучая штодзённай інфармацыйнай праграмы Панарама.

На цяперашняй Тэлевяршыні прэтэндэнты ад найбуйнейшага медыяхолдынга Беларусі прадстаўлены практычна ў кожнай намінацыі. А іх - 25. Усяго на конкурс было пададзена больш за дзве сотні заявак. Так што канкурэнцыя сур'ёзная.


Каму ўсміхнулася фартуна на гэты раз - мы даведаемся крыху пазней, з вялікага рэпартажу з урачыстай цырымоніі ўручэння Тэлевяршыні, зараз ён рыхтуецца да эфіру.