Пандэмія каранавіруса можа скончыцца да чэрвеня

13 марта 2020
Пандэмія каранавіруса можа скончыцца да чэрвеня, калі краіны распачнуць неабходныя крокі для барацьбы і будуць выконваць рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Аб гэтым заявілі кітайскія медыкі. Па разліках спецыялістаў, колькасць захворванняў павінна панізіцца з надыходам цёплых месяцаў. 


Максімальныя меры засцярогі ў свеце

З-за пагрозы распаўсюджання COVID-19 скасаваны стартавы этап чэмпіянату свету "Ф-1", этап "Формулы-1", зачыненыя паркі Disneyland у ЗША і Францыі. На каранавірус захварэў прэзідэнт Бразіліі, на карантын змешчаны і прэм'ер-міністр Канады з-за выяўлення віруса ў яго жонкі. У ізаляцыі апынуліся нарвежскія кароль з каралевай. Агульнанацыянальны карантын абвешчаны ў Бельгіі. Аргенціна, як і многія іншыя краіны, спыняе авіязносіны з Еўропай. Эстонія з панядзелка зачыняе ўсе школы на карантын, а Францыя і Аўстрыя яшчэ дзіцячыя сады і ўніверсітэты.


Беларусь абмяжоўвае правядзенне масавых мерапрыемстваў з міжнародным удзелам


У Беларусі, па заяве Міністэрства аховы здароўя, на сёння лабараторна каранавірус пацверджаны ў 21 грамадзяніна. На момант ізаляцыі пацыентаў тэсты ў іх былі адмоўнымі - гэта значыць, вірус яшчэ не выдзяляўся з арганізма і яны не маглі нікога заразіць. Да 6 красавіка ў краіне абмяжуюць правядзенне культурна-масавых, спартыўных і навуковых мерапрыемстваў з міжнародным удзелам.