Памятны знак у гонар маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага

30 июня 2017

Памяць тых, хто змагаўся за вызваленне Мінска, ушаноўваюць і ў сталіцы. Памятны знак у гонар маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага ўсталяваны на праспекце, названым імем героя. На ўрачыстым адкрыцці словы павагі выказалі прадстаўнікі гарадской улады і ветэраны. Да манумента ў знак памяці таксама ўсклалі кветкі.

Канстанцін Ракасоўскі – двойчы Герой Савецкага Саюза і адзін з камандуючых аперацыяй «Баграціён», у ходзе якой быў вызвалены Мінск.