Памятны знак з мемарыяльнай дошкай усталявалі над магілай гвардзейцаў-танкістаў

8 мая 2015

Новы памятны знак з мемарыяльнай дошкай усталявалі ў Лёзненскім раёне над магілай чатырох гвардзейцаў-танкістаў, якія загінулі падчас аперацыі "Баграціён". З ініцыятывай выступілі ветэраны МНС і ваенна-патрыятычны клуб "Пошук". Падчас вайны тут ішлі кровапралітныя баі. На тэрыторыі раёна - 84 пахаванні, дзе спачываюць больш за 30 тысяч салдат і афіцэраў.