Аднымі з першых памяць загінуўшых падчас ліквідацыі наступстваў аварыі ўшанавалі ратавальнікі. На вуліцы Ігнаценкі курсанты камандна-інжынернага інстытута, юныя ратавальнікі-пажарнікі і кіраўніцтва МНС усклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі героя Украіны. Наш зямляк Васіль Ігнаценка быў у ліку першых, хто прыбыў да месца выбуху… Менш чым праз месяц ён памёр.
Урачыстае ўскладанне кветак адбылося і ля храма ў гонар Абраза Божай Маці "Спозыск загінуўшых" каля парку Дружбы народаў. У жалобных мерапрыемствах прынялі ўдзел больш як 2000 чалавек: прадстаўнікі дыпмісій, вайскоўцы, супрацоўнікі МУС і МНС, прадстаўнікі арганізацыі "Белая Русь", а таксама тыя, хто прымаў непасрэдны ўдзел у ліквідацыі страшнай аварыі.
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофай. У найбольшай ступені пацярпелі Украіна, Расія і асабліва - Беларусь. У зоне забруджання апынуліся больш як 2 тысячы 700 населеных пунктаў. У ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ўдзельнічалі больш як 600 тысяч чалавек.