Помнік свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію Другому адкрыўся ў Віцебску

8 апреля 2013

Помнік свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію Другому на Дабравешчанне ўрачыста адкрыўся ў Віцебску. 5-метровую скульптуру ўсталявалі каля Успенскага сабора. У 1998 годзе Аляксій Другі асабіста благаславіў будаўніцтва галоўнага віцебскага храма і пастаянна сачыў за ходам работ. Аўтар помніка – вядомы беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў. Перад адкрыццём прайшла боская літургія. Яе правёў Патрыяршы Экзарх усяе  Беларусі Філарэт.