На месцы, дзе праходзілі здымкі вядомай кінастужкі, устаноўлены драўляныя фігуры галоўных герояў - Фядоса, яго суседа Цімафея і сабакі па мянушцы Валет. Кампазіцыю размясцілі побач з калодзежам, які таксама ёсць ў фільме. Аўтар скульптур адлюстраваў сцэну, калі галоўныя героі лячыліся цешчынай настойкай. У найбліжэйшы час плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю.
Фільм "Белыя Росы" здымаўся ў 1983 годзе ў Гродне ў двух мікрараёнах - Пярэселка і Дзевятоўка. Сёння прыватны сектар на Дзевятоўцы амаль ўжо замянілі сучасныя дамы.













